НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

У Жлобінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н. К. Крупскай адкрылася выстаўка, прысвечаная 125-годдзю нараджэння савецкага ўкраінскага пісьменніка Мікалая БАЖАНАВА (1899–1985).

Амаль усё жыццё Мікалая Данілавіча Бажанава прайшло на Украіне, але яго малой радзімай з’яўляецца Жлобін. Тут ён нарадзіўся 2 мая (па іншых дадзеных – 7 мая) 1899 г. у сям’і ўрача. 

На Украіну будучы пісьменнік трапіў у сярэдзіне 1920-х гадоў, калі стаў студэнтам эканамічнага факультэта Кіеўскага інстытута народнай гаспадаркі. Пасля вучобы працаваў настаўнікам у чыгуначнай школе на станцыі Бахмач Чарнігаўскай вобласці, а з 1930 г. – інжынерам, эканамістам на чыгунцы. Быў узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне…» 

З 1944 г.  Мікалай Бажанаў жыў у г. Ромны Сумской вобласці. Працаваў начальнікам планавага аддзела на мясцовым кансервавым заводзе. За сваю добрасумленную працу быў адзначаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Украінскай ССР.

Друкавацца пачаў у 1936 г. Пісаў нарысы на рускай мове. Але толькі пасля вайны пачалі выходзіць яго кнігі, мастацкія біяграфіі рускіх кампазітараў: «Рахманінаў» (1962 г., другое дапоўненае выданне – у 1966 г.), «Танееў» (1971 г.). «Рахманінаў» быў перакладзены на румынскую, англійскую, французскую і іншыя мовы. З’яўляецца аўтарам іншых твораў У апошнія гады свайго жыцця працаваў над кнігай «Скрабін».

Святлана КУДРАВЕЦ,

метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Жлобінскай ЦРБ імя Н.К. Крупскай.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegramYouTube